Беларуская старонка

120 гадоў з Дня нараджэння Алеся Дудара120 гадоў з Дня нараджэння Алеся Дудара

31.10.2024
развернуть

 

 

 

 

 

120 гадоў з Дня нараджэння Алеся Дудара ў снежні 2024 года: літаратуразнаўцы, перакладчыка, паэта, пісьменніка, літаратурнага крытыка.

свернуть

Тыдзень беларускай мовы

31.10.2024
развернуть
  • У рамках Тыдня беларускай мовы ў 7 "А" класе была праведзена хвіліна "Спяваем па-беларуску".
  • У 8-10 класах вучні прагледзелі відэа пра класікаў беларускай літаратуры: Якуба Коласа і Янку Купалу.
  • На працягу тыдня ў 6-10 класах праводзілася акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску".
свернуть

Вучні 8-га класа наведалі выставу па творчасці Максіма Танка

23.09.2022
развернуть

 

 

 

Вучні 8-га класа наведалі школьную бібліятэку і пазнаёміліся з выставай па творчасці Максіма Танка. А таксама з выставай "Таямніцы на кніжнай паліцы". Акрамя гэтага вучнi прачыталі вершы Максіма Танка.

свернуть

Тыдзень роднай мовы

16.09.2022
развернуть

 

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

№ п/п

Назва мерапрыемства

Месца правядзення

Тэрмін правядзення

Адказныя

1.     

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

Каб 13

16.09.2022

Адміністрацыя

2.     

Арганізацыя тэматычнай выставы

Бібліятэка

На працягу тыдня

Работа А.А., 

бібліятэкар 

3.     

Размяшчэнне на сайце інфармацыйных матэрыялаў аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы

 

На працягу тыдня

Пінчук Т.І.,

настаўнік

Філіпеня Н.А.,

адказны за напаўненне сайта

4.     

Наведванне экспазіцыі, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Бібліятэка

На працягу тыдня

 

5.     

Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні на роднай мове”

Класныя памяшканні

19.09.2022

Выхавальнікі ГПД

6.     

Анлайн-чэленж “Льецца родная мова”

 

На працягу тыдня

Піянерская арганізацыя (БРПА)

7.     

Акцыя “Размаўляй са мной па- беларуску”

Школа

19.09.2022

Пінчук Т.І.,

настаўнік

8.     

Наведванне Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры

Музей

19.09.2022

Старастенка А.В.,

Міхеева Т.А.,

классныя кіраўнікі 6-х класаў

9.     

Спяваем беларускія народныя песні разам

Актавая зала

20.09.2022

Пінчук Т.І.,

настаўнік

10.           

Наведванне Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (вучні 9-10 класаў)

Музей

22.09.2022

Моўчан В.І.,

Філіпеня Н.Н.,

класныя кіраўнікі

11.           

“Чытаем вершы беларускіх аўтараў”

Бібліятэка

23.09.2022

Пінчук Т.І.,

настаўнік

12.           

Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

Бібліятэка

23.09.2022

Пінчук Т.І.,

настаўнік 

Работа А.А., 

бібліятэкар

свернуть

Каляды ў Беларусі

29.12.2021
развернуть

Каляды ў Беларусі

Калядаванне — гэта абыход двароў гуртам людзей, часта пераапранутых у жывёл, са спецыяльнымі песнямі-пажаданнямі добрай долі гаспадарам. За што і атрымліваюць ад апошніх падзяку-падарункі: ежу, пітво, грошы. Ад старажытнасці гэты абрад спрыяе дабрабыту. Таму і маскі былі адпаведныя: каза (сімвал плоднасці, дабрабыту, багацця), мядзведзь (лясны гаспадар), певень (сімвал жыццёвай сілы, захавальнік хатняга агменю). Калядаваць хадзілі напярэдадні Новага года. На сёння гэты абрад замацаваўся за новым годам па старым стылі — 13-14 студзеня. Таму часта можна пачуць і назву «шчадраванне». У гурце шчадравальнікаў з’яўлялася маска Дзеда (продак), у некаторых рэгіёнах прыгожа апраналі самую прывабную дзяўчыну і вадзілі па хатах. Яе роля — блаславіць гаспадарку на добры ўраджай, плоднасць свойскай жывёлы і, калі ў хаце ёсць незамужнія — паспрыяць шчасліваму шлюбу.

Царква ставілася да калядавання негатыўна, забараняла вясёлыя абыходы двароў, але цалкам выцесніць іх з народнай культуры так і не змагла. Паступова на першасны сэнс калядавання накладаецца хрысціянская міфалогія. Калядоўшчыкі ператвараюцца ў спадкаемцаў каралёў, якія першымі прыйшлі пакланіцца божаму сыну. Мяняецца змест песень, але сутнасць абраду застаецца нязменнай — абыход двароў з пажаданнем дабрабыту і плёну ў наступным годзе. Заходняя культура прынесла традыцыю батлейкі, якая з-пад дахаў касцёлаў трапіла і ў народнае асяроддзе.

У пазнейшыя часы калядаванне сталі ўспрымаць як забаўку моладзі і дзяцей. У гарадах гэты абрад амаль цалкам знік. Але ў некаторых беларускіх вёсках захаваліся ўнікальныя калядныя абрады. Напрыклад Семежаўскія «Цары»«Шчодрык» з вёскі Рог і інш.

Значнай часткай каляднай абраднасці з’яўляюцца варожбы. Прычым пачыналіся яны ўжо ў пачатку снежня: 6-га — «варажбіт» (адмысловы вечар, калі можна даведацца будучы лёс); 13 — «дзявочыя варожбы» (магчымасць даведацца, хто прышле сватоў).

У калядны перыяд варажылі ў асноўным на будучы год — ці добры будзе ўраджай, ці не надарыцца якой бяды. Каб даведацца, чаго чакаць ад новага года, глядзелі ў ваду і полымя, лілі воск, варажылі нават па вантробах ахвярных жывёл, задавалі пытанні продкам.

Дзяўчаты варажылі на будучае замужжа. Абдымалі плыты, падслухвалі пад вокнамі, кідалі чаравікі, хадзілі ў цемры ў лазню, варажылі на пярсцёнках, а самыя адважныя — з дапамогай люстэркаў.

Абрадавымі былі і святочныя застоллі — тры куцці. Як адзначаюць этнографы, тры вячэры з абавязковай кашай-куццёй — гэта адгалосак культу продкаў. Кожная вячэра (24, 31 снежня і 6 студзеня — па новым стылі; 6, 13, 18 студзеня — па старым) мусіць пачынацца з рытуальнай стравы, і першая лыжка — заўсёды продкам. Куццю пачынаў гаспадар дома, запрашаючы продкаў (у ідэале іх трэба пералічваць пайменна да якога калена ўспомніш) за святочны стол. Таму гэтыя вячэры былі сямейнымі, а да сяброў на госці ішлі ўжо назаўтра.

Шмат дзе пад святочны абрус клалі сена — пасля ім лекавалі свойскую жывёлу (альбо кармілі для прыплоду); падсцілалі ў кубло для квактух (каб больш было куранятак па вясне); абвязвалі маладыя пладовыя дрэўцы (каб тыя давалі багацейшы ўраджай).

Важным складнікам Калядаў з’яўляецца вада. Культ вады спраўляўся на вадохрышча (7 студзеня па новым стылі; 19-га — па старым). Галоўны абрад у гэты дзень і да сёння — акунуцца ў палонку. Ну, ці хаця б набраць з яе вады. Лічыцца, што ў гэты дзень вада ў рэках, азёрах, калодзежах набывае цудадзейныя якасці. З прыходам хрысціянства палонкі пачалі рабіць у выглядзе крыжа з абавязковым асвячэннем вады царкоўнікамі. Да гэтага палонку рабілі круглай, па ходзе Сонца, абсаджваючы яловымі галінкамі навокал, каб да вады не дабраўся ні адзін нячысцік.

А ўвогуле вада адыгрывала важную ролю не толькі на вадохрышча. Рытуальнае мыццё і прыборка хаты, рытуальнае мыццё ў лазні напярэдадні святаў захаваліся да сёння.

Яшчэ адзін бок калядных абрадаў — ігрышчы. Калядныя свавольствы і штукарствы моладзі і не толькі насілі таксама рытуальны характар. Гоман, тлум, смех, гучная музыка і спевы падчас калядавання пакліканыя напалохаць, прагнаць усё нядобрае як мага далей ад паселішча. А падчас традыцыйных гульняў («Падушачка», «Яшчар», «Цяцерка», «Пячы ката», «Цярэшка») у моладзі з’яўлялася магчымасць бліжэй пазнаёміцца, «пафліртаваць», абраць сабе пару. Але нават калі ў вас ужо ёсць муж ці жонка, паўдзельнічаць у калядных гульнях вельмі раю — гэта штосьці неверагоднае! Унікальным беларускім абрадам каляднага цыклу з’яўляецца абрад «Цягнуць Каляду на дуба». Адроджаны ў 90-я гады мясцовымі жыхарамі, ён штогод спраўляецца 21 студзеня ў в. Новіны Бярэзінскага раёна і ў суседніх Чыжасе і Любушанах.

Неабходныя дзеянні, без якіх не будзе шчасця ў новым годзе, альбо проста забаўкі — кожны сам абірае, як ставіцца да старажытных абрадаў і рытуалаў. Але нейкая магія ў гэтым ёсць: калі чуеш калядкі ці бачыш, як падае знясіленая каза, і верыш, што падарунак яе ажывіць. Калі ідзеш карагодам пад напеўную мелодыю «Падушачкі» альбо падскокваеш, намагаючыся адкусіць кілбасны хвосцік ката. Калі ідзеш у натоўпе вакол старога дуба і згадваеш самае дарагое, прагнеш чагосьці ўсёй душой. І верыш. Верыш, што Каляда дапаможа, і тваё жаданне здзейсніцца. Абавязкова здзейсніцца.

 

свернуть

Вучні 11, 9 класаў здзейснілі экскурсію ў лiтаратурны музей Я. Коласа

13.04.2021
развернуть

Вучнi школы цiкавяцца гiсторыяй нашай краiны, звычаямi i традыцыямi продкаў, жыццем i творчасцю беларускіх пiсьменнiкаў, з вялiкiм задавальненнем наведваюць выставы, музеi. 13 красавіка вучні 11, 9 класаў здзейснілі экскурсію ў лiтаратурны музей Якуба Коласа. Экскурсавод цiкава i змястоўна расказваў пра жыцце i творчасць нашага знакамiтага класiка. Дзецi актыўна ўступалі ў дыялог, паказалi сваю зацiкаўленасць i веды пра жыцце i творчасць вялiкага паэта, таксама пазнаемiлiся з побытам, у якiм жыў Якуб Колас, з выставай сямейных здымкаў. Пасля наведвання музея вучнi шмат даведалiся пра Якуба Коласа, пра  жыцце, творчасць  i час, у якi жыў паэт.

свернуть

Кандрат Крапіва

развернуть

 

Кандрат Крапіва (1896 - 1991)

         

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех  дый годзе:

Я—пякучка-крапіва.

Кандрат Крапіва (сапр.: Кандрат Кандратавіч Атраховіч) - беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

Нарадзіўся будучы пісьменнік 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок. Потым, з уласцівым яму гумарам, Кандрат Крапіва зазначыць: “У сям’і майго бацькі, Кандрата Міхайлавіча Атраховіча, гэта была выдатная падзея: нарадзіўся наследнік...” Нягледзячы на тое, што спадчына была зусім невялікая, бацьку Кандрата ўсё ж хваляваў яе лёс, бо з васьмярых братоў і сясцёр, што нарадзіліся раней за Кандрата, у жывых засталіся толькі дзве сястры, ды і тое, адна з іх хутка памерла. Як зазначыў далей Кандрат, “...каб застрахаваць мяне ад такога ж лёсу, бабулькі параілі даць мне імя майго бацькі. Так і стаў я на ўсё жыццё Кандратам Кандратавічам...”

Далей было самае звычайнае, тыповае для таго часу жыццё вясковага хлопчыка: спачатку яго насілі на поле ў калысцы, потым ён сам хадзіў, “учапіўшыся за матчын падол...”, затым пасвіў свіней, кароў, у чатырнаццаць год пайшоў за плугам, пачаў касіць. Ды і адукацыю ён атрымаў самую звычайную: у сем год пайшоў у царкоўнапрыходскую школу, праз чатыры гады яе скончыў, навучыўшыся чытаць, пісаць, лічыць. “Бацька вырашыў, што гэтай прамудрасці аж занадта для таго, каб кіраваць гаспадаркай, у якой і да ста лічыць няма чаго”.

Можа, так і застаўся б будучы пісьменнік малаадукаваным чалавекам, каб не адзін трагічны выпадак: памерла яго маці. Бацька вырашыў ажаніцца другі раз. Новая сям’я, новая гаспадарка, новы нашчадак... Кандрату нічога не застаецца, як “ісці ў людзі”, працягваць далей сваю адукацыю. І вось, пасля гадовага перапынку, ён зноў у школе: апошні клас народнага вучылішча ў мястэчку Узда. У наступным годзе – другі клас чатырохкласнага вучылішча ў мястэчку Стоўбцы. Вучоба давалася даволі лёгка, але ... “на гэтым і абмяжоўваўся мой культурны рост”. І вось тут даволі характэрная, тыповая карціна парушаецца: цяга да асветы бярэ верх, і Кандрат, правучыўшыся два гады, пакідае Стоўбцы і паступае ў такое ж вучылішча ў Койданаве. Паміж гэтымі вучылішчамі было адно маленькае, але істотнае адрозненне: у Койданаве была багацейшая бібліятэка. Тут Кандрат старанна вучыцца і шмат чытае. Да гэтага ж часу адносяцца і першыя спробы пяра: шаржы на сяброў і вершы, прасякнутыя “сусветнай тугой”. Ён нават дасылае адзін з такіх вершаў у часопіс, але... Атрымаўшы адмоўны адказ, юнак пакідае займацца гэтай справай на цэлых восем гадоў.

У 1913 годзе Кандрат закончыў койданаўскае вучылішча, але не атрымаў ніякай спецыяльнасці. Усё лета ён працаваў на гаспадарцы, дапамагаў бацьку, сям’і. Трэба было думаць, як жыць далей: у бацькі было няшмат зямлі, няма чаго было разлічваць на ўласны куток, на свой надзел. Восенню, пазычыўшы ў суседа тры рублі, Кандрат накіраваўся ў Мінск, здаваць экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. Здаў экзамены і, шчаслівы, вярнуўся дадому, але быў ужо кастрычнік, таму ён не змог уладкавацца на працу (не было свабодных месцаў). Таму зімой і вясною ён ездзіў з бацькам на заробкі. Восенню 1914 года яго накіравалі настаўнічаць у в. Мнішаны. Але працаваць тут давялося толькі адзін школьны сезон.

З 1914 года пачалася першая сусветная вайна Была аб’яўлена мабілізацыя, дарослых мужчын бралі ў армію і пасылалі на фронт. Дайшла чарга і да Кандрата. Яго накіравалі ў школу прапаршчыкаў у Гатчыне, з якой, праз тры месяцы, ён выйшаў маладым афіцэрам. “Аб гэтым сведчылі не столькі мае вайсковыя веды, колькі новае абмундзіраванне, рэвальвер у кабуры і шашка пры баку, якая з непрывычкі замінала мне хадзіць”. Затым быў фронт у Румыніі. Будучы пісьменнік даслужыўся спачатку да паручніка. А потым і да капітана.

Восенню 1917 г. малады афіцэр захварэў на брушны тыф. Хутка адбылася і Кастрычніцкая рэвалюцыя. Пачаліся значныя перамены: улады імкнуліся даць людзям адукацыю. Усе настаўнікі былі дэмабілізаваны. Дайшла чарга і да Атраховіча. У лютым 1918 г. ён вярнуўся ў родную вёску. А ў лістападзе 1918 года пачаў настаўнічаць у вёсцы Каменка.

У гэты ж час адбываецца даволі  значная падзея ў жыцці самога Кандрата: ён ажаніўся з дзяўчынай са сваёй вёскі, Аленай Махнач. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын, які пражыў зусім нядоўга. 

Праз невялікі час зноў мабілізацыя. На гэты раз у рады Чырвонай Арміі. Служыў у Мінску, у розных часцях, найбольш – у школе па падрыхтоўцы малодшага каманднага саставу. 

У 1921 г. Кандрат Кандратавіч зноў пачынае пісаць. Ён дасылае свае творы ў газету “Красноармейская правда”. Гэта былі нататкі, фельетоны, вершы ў гумарыстычным, сатырычным плане. Спачатку пісаў на рускай мове, а потым, прачытаўшы ў “Савецкай Беларусі” твор на беларускай мове, паспрабаваў напісаць. Атрымалася. Прынёс свой верш у рэдакцыю...

Менавіта з гэтага часу пачынаецца творчая біяграфія Крапівы.

У кастрычніку 1923 года скончыўся тэрмін службы ў Чырвонай Арміі. Зноў дэмабілізацыя. І перад Кандратам паўстае пытанне: “На што жыць?”

Кандрат вяртаецца на радзіму, у в. Нізок, маючы сталы намер асесці на зямлі. Але лёс вырашыў інакш: у бацькі Кандрата памерла другая жонка, і ён ажаніўся трэці раз. “Новая мачыха з усёй рашучасцю” пачала імкнуцца да таго, каб “выжыць” астатніх нашчадкаў. Восенню 1924 года Крапіва пакінуў непрыветлівую бацькоўскую хату і перабраўся ў суседнюю вёску Астравок, настаўнічаць, вучыць вясковых дзяцей грамаце. Спраў было шмат, і Крапіва амаль закінуў літаратурную дзейнасць. Але школьная праца не давала вялікага прыбытку, і Крапіва вырашыў перабрацца ў Мінск. Здарылася гэта ў маі 1925 года. Сябры-пісьменнікі дапамаглі яму ўладкавацца інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры. Гэта работа была вельмі карыснай для пісьменніка. Але сам Кандрат Крапіва адчуваў, што ведае ён яшчэ недастаткова, у ведах ёсць значныя прагалы. І ў 1926 годзе ён паступае ў БДУ, на літаратурна-педагагічнае аддзяленне.

Пісьменнік старанна вучыўся і адначасова займаўся навукова-даследчай працай. У 1930 г. ён заканчвае БДУ і атрымлівае дыплом. З гэтага часу Кандрат вырашае займацца літаратурай. Кола інтарэсаў акрэслілася даволі выразна: гэта сатырычныя вершы, творы, п’есы і, безумоўна, байкі. Менавіта ў гэтыя часы Кандрат Крапіва паспрабаваў сябе ў ролі драматурга. 

Да сярэдзіны 30-х гадоў, а дакладней – к 1934 г., калі з першай п’есай выступіў Кандрат Крапіва, беларуская савецкая драматургія дасягнула дастаткова высокага узроўню. Наша драматургія перастала быць набыткам толькі нацыянальнай культуры: пачынаючы з 20-х гг. беларускую п’есу можна было сустрэць на сцэнах тэатраў братніх рэспублік і нават за мяжой краіны.

 

свернуть

15 студзеня 85 лет з дня нараджэння Янкі Сіпакова

развернуть

15 студзеня

85 лет з дня нараджэння Янкі Сіпакова

 

Янка (Іван Данілавіч) Сіпакоў (15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён Віцебскай вобл. — 10 сакавіка 2011, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падчас Вялікай Айчыннай вайны бацькоў за сувязь з партызанамі закатавалі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы час (1954-1955) быў літаратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 г.скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе "Вожык" (1960-1973). З 1973-загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 года-адказны сакратар часопіса "Маладосць". 3 1993 загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя". 3 1997 працаваў у часопісе "Беларусь".

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі "Веча славянскіх балад". Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997).

Творчую дзейнасць Янка Сіпакоў пачаў як паэт. Свой першы верш надрукаваў у 1953 у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў», а ў 1960 годзе выйшаў яго першы паэтычны зборнік»Сонечны дождж". Потым былі іншыя зборнікі: «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976). Лепшае з іх склала кнігу абранай паэзіі " вочы ў вочы "(1978), у якой паэт «вочы ў вочы» гаворыць з Радзімай і часам, з мінулым і сённяшнім днём, з роднай зямлёй і прыродай, з каханай і сябрамі. Лірыка Я. Сіпакова вызначаецца душэўнасцю, яна глыбока засяроджана на ўнутраным духоўным свеце чалавека. Адну з самых лірычных форм паэзіі — санет — паэт выкарыстаў для стварэння цыкла «Жанчына». Тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты, чысціні і прыгажосці чалавечых узаемаадносін знайшлі адлюстраванне ў гэтым вянку санетаў. Аўтар кнігі паэзіі "Усміхніся мне" (1984). Скіраванасцю да трагедый века — землятрусу ў Арменіі і чарнобыльскай катастрофы — вызначаецца кніга паэм у прозе «Ахвярны двор» (1991).

Як празаік Янка Сіпакоў пачаў сваю творчасць з нарысаў «Акно, расчыненае ў зіму» “Па зялёную маланку», “Там, дзе Сібір», “Даверлівая зямля». У 1971 годзе яны склалі асобную кнігу "Па зялёную маланку". Пасля былі кнігі прозы «Крыло цішыні», якая мела падзагаловак “Кніга вёскі” (1976),” Жанчына сярод мужчын» (1980), “Усе мы з хат” (1982), “Надзея на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984),    “Сад людзей» (1985), “Журба ў стылі рэтра" (1990).

Склаў кнігу прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993). Выслоўі Янкі Сіпакова вызначаюцца не дыдактызмам і празмернай павучальнасцю, што звычайна ўласціва гэтаму жанру, а глыбокай філасофскай насычанасцю. Яны сімвалічны па сваёй сутнасці.

Янка Сіпакоў — таксама аўтар фантастычна-прыгодніцкай аповесці «Блуканне па іншасвеце» (1994), цыклаў мініяцюр, гістарычных апавяданняў, зборнікаў гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988).

Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).

Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі — «Лісце травы» У. Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф. Прэшарна (1987), «Боскую камедыю» Дантэ Аліг'еры, паасобныя творы А. С. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. Сарайліча, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі, А. Сійга, Ю. Марцінкявічуса, Г. Эміна, А. Малдоніса, А. Салакауры, К. Чукоўскага, урыўкі з «Калевалы» і інш.

Выйшлі Выбраныя творы Я. Сипакова ў 2 тамах (1985).

Дзяржаўная прэмія БССР — 1976) - за кнігу "Веча славянскіх балад".

Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997)

 

 

 

 

 

 

свернуть

Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2020/2021 навучальным годзе

развернуть

Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца

ў 2020/2021 навучальным годзе:

 

лістапад

115-годдзе з дня нараджэння Янкі Скрыгана

100-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

снежань

90-годдзе з дня нараджэння Міколы Арочкі

студзень  

100-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна

85-годдзе з дня нараджэння Янкі Сіпакова

люты

100-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа

сакавік

125-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы

красавік

135-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі

 

Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят

6 верасня

Дзень беларускага пісьменства

8 верасня

Міжнародны дзень пісьменнасці

15 верасня

Дзень бібліятэк

26 кастрычніка

Міжнародны дзень школьных бібліятэк

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы

3 сакавіка

Сусветны дзень пісьменніка

21 сакавіка

Сусветны дзень паэзіі

27 сакавіка

Сусветны дзень тэатра

2 красавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

18 мая

Сусветны дзень музеяў

 

свернуть

Яўгeнiя Янiшчыц

развернуть

Яўгeнiя Янiшчыц  

Яўгeнiя Янiшчыц нapaдзiлacя 20 лicтaпaдa 1948 гoдa ў вёcцы Рyдкa Пiнcкaгa paёнa Бpэcцкaй вoблacцi ў cялянcкaй cям’i. Мaцi – Мapыя Андpэeўнa, бaцькa – Іociф Сцяпaнaвiч пpaцaвaлi ў кaлгace.

У 1955 гoдзe Яўгeнiя пaйшлa ў пepшы клac Рyдкaўcкaй пaчaткoвaй шкoлы, y 4 клace нaпicaлa cвoй пepшы вepш i пpыcвяцiлa ягo мaцi. Пacля зaкaнчэння Рyдкaўcкaй пaчaткoвaй шкoлы Жэня вyчыццa ў Мepчыцкaй вacьмiгoдцы. У cнeжнi 1962 гoдa ў paённaй гaзeцe «Пaлecкaя пpaўдa» з'явiлicя пepшыя дpyкaвaныя твopы Жэнi.

1 вepacня 1963 Яўгeнiя пpыйшлa ў 9 клac Пapэцкaй cяpэдняй шкoлы. У гэтым жa гoдзe янa нaпicaлa cвoй пepшы pyкaпicны збopнiк вepшaў «Пepшыя poccыпы». Яe вepшы дpyкyюццa ў paённaй гaзeцe i pэcпyблiкaнcкix выдaнняx. Яўгeнiя Янiшчыц cтaнoвiццa гoнapaм шкoлы i cвaёй “мaлoй paдзiмы”.

У 1966 Яўгeнiя зaкoнчылa 11 клacaў Пapэцкaй cяpэдняй шкoлы i ў жнiўнi пacтyпiлa нa aддзялeннe бeлapycкaй мoвы i лiтapaтypы БДУ. З 21 кacтpычнiкa 1969 Яўгeнiя пaчaлa дpyкaвaць cвae вepшы aмaль штo ў кoжным выпycкy гaзeты «Бeлapycкi yнiвepciтэт».

У 1969 гoдзe Яўгeнiя Янiшчыц пpымaлa ўдзeл вa Уcecaюзнaй нapaдзe мaлaдыx пaэтaў i пicьмeннiкaў y Мacквe.

У 1970 гoдзe выйшaў пepшы збopнiк «Снeжныя гpaмнiцы». У гэтым жa гoдзe Яўгeнiя Янiшчыц cтaлa дыплaмaнтaм бeлapycкaгa фecтывaлю твopчacцi мaлaдыx.

У 1971 гoдзe Яўгeнiю пpынялi ў Сaюз пicьмeннiкaў Бeлapyci. У гэтым жa гoдзe Я. Янiшчыц зaкaнчвae ўнiвepciтэт, пpaцye зaгaдчыцaй бiблiятэкi ЦК ЛКСМБ (Цэнтpaльнaгa Кaмiтэтa Лeнiнcкaгa Кaмyнicтычнaгa caюзa мoлaдзi Бeлapyci). Выxoдзiць зaмyж зa бeлapycкaгa пaэтa Сяpгeя Пaнiзнiкa, тaды вaйcкoўцa, i мaлaдыя eдyць y Чэxacлaвaччынy. Сяpгeй пpaцye вaeнным кapэcпaндэнтaм, a Жэня ўлaдкoўвaeццa нa пpaцy ў бiблiятэкy aднoй з вoiнcкix чacцeй. Пpaз гoд Яўгeнiя вяpтaeццa нa paдзiмy. 14 лicтaпaдa 1972 гoдa янa cтaлa мaцi – нapaдзiлa cынa Андpэя. З 1974-1976 нa твopчaй пpaцы.

У 1974 гoдзe выxoдзiць кнiгa «Дзeнь вeчapoвы», зa якyю Яўгeнiя Янiшчыц aтpымaлa пpэмiю Лeнiнcкaгa кaмcaмoлa Бeлapyci ў 1978 гoдзe.

З 1976 лiткaнcyльтaнт y pэдaкцыi «Сeльcкoй гaзeты». З 1983 гoдa – зaгaдчык aддзeлa пaэзii чacoпica «Мaлaдocць».

Аcaбicтae жыццё Я. Янiшчыц cклaдвaлacя няўдaлa. Пacля paзвoдy жылa aднa, выxoўвaлa cынa, cyмлeннa нecлa гpaмaдcкiя нaгpyзкi. Твopчaя кap’epa, нe ў пpыклaд acaбicтaгa жыцця, cклaдвaлacя пacпяxoвa. Яўгeнiя Янiшчыц – дэпyтaт paйcaвeтa Сaвeцкaгa paёнa Мiнcкa, члeн пpaўлeння i пpэзiдыyмa Сaюзa Пicьмeннiкaў Бeлapyci.

У 1981 пpымaлa ўдзeл y paбoцe Гeнepaльнaй Аcaмблei ААН.

У 1978 гoдзe выxoдзiць кнiгa «Яceльдa».

У 1980 гoдзe выxoдзiць кнiгa «Нa бepaзe плячa».

У 1983 гoдзe выxoдзiць кнiгa «Пapa любoвi i жaлю», зa якyю aтpымaлa дзяpжaўнyю пpэмiю ў 1986.

У 1987 гoдзe выйшaў збopнiк пaэзii «Кaлiнa зiмы».

Тaкcaмa выдaлa кнiгy выбpaнaй лipыкi «У шyмe жытнягa cвятлa».

Свae кapэcпaндэнцыi пaдпicвaлa пceўдaнiмaмi Ж. Зaмeткiнa, Е. Іociфaвa, Яcяльдзянкa. Вepшы яe змяшчaлicя ў чacoпicax «Мaлaдocць», «Бeлapycь», «Нёмaн», «Мoлoдaя гвapдия», «Дpyжбa нapoдoв», «Огoнёк», гaзeтax «Литepaтypнaя Рoccия», «Литepaтypнaя гaзeтa», aльмaнaxy «Пoэзия», штoгoднiкy «Дзeнь пaэзii», кaлeктыўныx збopнiкax БДУ i Гaмбypгcкaгa Пeдaгaгiчнaгa Інcтытyтa, y aнтaлoгii мaлaдoй бeлapycкaй пaэзii вa Укpaiнe.

Рaдзiмa, Бeлapycь, дзяцiнcтвa – вocь тыя кpынiцы, якiя пoўнiлi лipыкy Яўгeнii Янiшчыц дyxoўнaй энepгiяй. Яe вepшы, пpыcвeчaныя мaцi, бaцькy, cынy, – гэтa cтapoнкa нe тoлькi acaбicтaй бiягpaфii, aлe i лipычнaй xpoнiкi, гicтopыi бeлapycкaгa нapoдa.

Мыcлeннe, acaблiвa ў cтaлaй лipыцы пaэткi, вызнaчaeццa фiлacoфcкiм poздyмaм нaд чacaм i пpacтopaй, iмгнeннeм i вeчнacцю, жыццём i cмepцю. Стaн дyшы лipычнaй гepaiнi выяўляeццa пpaз дыялeктычнyю ўзaeмaзaлeжнacць тaкix эмaцыянaльныx кaтэгopый, як любoў i бoль, шчacцe i aдчaй, paдacць i жypбa, cвятлo i цeмpa.

У poздyмax пpa бaцькoўcкi кpaй, лёc зeмлякoў i aднaвяcкoўцaў, пpa гepaiчнae мiнyлae i cyчacнacць aдчyвaeццa выcoкaя чaлaвeчaя гoднacць, пaвaгa дa людзeй. Аднoй з лeпшыx cтapoнaк бeлapycкaй пaэзii cтaлa iнтымнaя лipыкa Яўгeнii Янiшчыц. У ёй нaйбoльш выpaзнa pacкpылacя нeзвычaйнae дyxoўнae cвятлo чaлaвeчaй i твopчaй acoбы. Выяўлeннe дyшэўнaгa cтaнy гepaiнi, яe cямeйнaй нeўлaдкaвaнacцi aдбiлicя ў пaэмe «Акнo ў дoждж».

Спpaвы вяcкoвыx пpaцaўнiкoў шыpoкa пaкaзaны ў пaэмe «Ягaдны xyтap», якaя вызнaчaeццa cпaлyчэннeм вepшa i вepшaвaнaй пpoзы ў выглядзe лicтoў дa мaцi, дзядзькi Аpцёмa, cтpыeчнaгa бpaтa. Сyчacнaй вёcцы пpыcвeчaнa i «Зopнaя пaэмa». Пaэтыкa Я. Янiшчыц шчoдpa ўвaбpaлa ў cябe paзнacтaйныя мacтaцкiя пpыёмы i cpoдкi нapoднaй вycнaпaэтычнaй твopчacцi. Тpoпы вывepaны жыццёвaй лoгiкaй i няcyць нa caбe aдбiтaк нeapдынapнacцi пaэтычнaгa мыcлeння. Вoбpaзы кaлiны, шыпшыны i iншыx пepaўтвapaюццa, y poзныx вapыяцыяx выяўляючы тoнкiя aдцeннi дyшэўнaгa cтaнy гepaiнi.

Тaкcaмa Яўгeнiя Янiшчыц пicaлa aпaвядaннi, выcтyпaлa ў дpyкy з apтыкyлaмi, pэцэнзiямi. Нeкaтopыя твopы пaэткi (y тым лiкy нeзaкoнчaнaя пaэмa «Гaлaлёд») былi нaдpyкaвaны пacмяpoтнa ("Пoлымя". 1993. № 5).

Вepшы Я. Янiшчыц пepaклaдзeны нa aнгeльcкyю, бaлгapcкyю, icпaнcкyю, нямeцкyю, пoльcкyю, pycкyю, yкpaiнcкyю мoвы. Нa cлoвы пaэткi кaмпaзiтapы Р. Дaвыдaў, Ю. Сeмянякa, М. Юpкo i iнш. нaпicaлi пecнi.

У aпoшнiя гaды жылa aднa, выxoўвaлa cынa. Дpyкaвaлacя ў вядyчыx лiтapaтypныx выдaнняx нe тoлькi cвaёй кpaiны, aлe i зa яe мeжaмi.

25 лicтaпaдa 1988 гoдa тpaгiчнa зaгiнyлa. Пaxaвaнa нa Уcxoднix мoгiлкax y Мiнcкy.

свернуть

“Ад прадзедаў спакон вякоў…”

развернуть

“Ад прадзедаў спакон вякоў…”

У нашай школе вельмі любяць знаёміцца з беларускімі звычаямі і традыцыямі. Кожны год мы праводзім беларускія народныя святы. Гэта і “Гуканне вясны”, і “Каляды”, і “Запрашаем на вячоркі”, і “Свята беларускіх гаспадынь”… і г.д. . На свята збіраюцца ўсе вучні і настаўнікі. Прыемна пачуць нашу родную мову,нашы мілагучныя народныя песні, пагуляць у беларускія народныя гульні.

 

полный отчёт о празднике ищите в фотогалерее

свернуть

Пясняр з Навагрудка.

развернуть
 

Пясняр з Навагрудка.

Да 215-годдзя  Адама Міцкевіча

 
Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям''і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай мове. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факулътэт. Тут узнікла тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), адным з кіраўнікоў якога стаў М. Першыя яго паэтычныя творы напісаны пад уплывам філамацкіх ідэй. У паэме "Мешка, князь Навагрудскі" (1822), апавяданні "Жывіла", шэрагу вершаў упершыню з''яўляецца прывабны вобраз рамантычнага героя-барацьбiта за свабоду і шчасце народаў Літвы і Беларусі. Прафесура універсітэта палічыла творы "крамольнымі". М. прапанавалі сціплую пасаду настаўніка Ковенскай павятовай школы. У 1821 г. таварыства філаматаў ператварылася ў таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці). Па ініцыятыве М. створаны шэраг масавых арганізацый моладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. . Найбольш бунтарны твор М. гэтага перыяду - "Ода да маладосці" (1820), з якой пазней ішлі ў бой паўстанцы 1830 г. Адначасова з вершамі-маніфестамі М. стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшл ў І том яго твораў. Сярод іх сусветна вядомыя "Люблю я!", "Рамантычнасць", "Свіцязь", "Рыбка", сюжэты якіх падказаны беларускімі народнымі паданнямі і песнямі.
У перыяд настаўніцтва М. пакахаў прыгажуню Марылю.Верашчаку, з якой пазнаёміўся ў 1818 г. у час летнiх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку Туганавічы непадалёк ад Навагрудка. У той час Марыля была сасватана за графа Путкамера, за якога выйшла замуж у 1821 г. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы М. прысвяціў Марылі. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажываннi падарвалі яго здароўе. У 1822 г. ён быў вымушаны узяць на год адпачынак па хваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў славутую паэму "Гражына" (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі. У Вильні М. распачаў сваю шматгадовую працу над самым фiласофскiм творам -- паэмай "Дзяды". Пасля публікацыi "Гражыны" і першых частак "Дзядоў" (1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя "беларускасцю" яго прац, пачалі злосныя нападкі на М. Але на радзіме ўсе былі глыбока ўражаны, з''явілася шмат прыхільнiкаў таленту паэта.
Калі ў кастрычніку 1823 М. вярнуўся з падарожжа ў Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух "польскай моладзі у Літве". У час следства філарэты зрабілі ўсё, каб адвесці ад М. абвінавачаннi, але ён быў высланы ў цэнтральныя раёны Расіі.
8.11.1824 г. М. прыбыў у Пецярбург за прызначэннем. У чаканні прысуду М. сышоўся з дзекабрыстамі і атрымаў нават даручэнне зблiзіць рускіх патрыётаў з патрыётамі Польшчы, Беларусі і Літвы. Ен актыўна ўдзельнічаў у так званых "руска-польских перагаворах" паміж дзекабрысцкім "Паўднёвым" таварыствам і "Польскім патрыятычным". Вырашэнне з прызначэннем месца ссылкі зацягнулася. М. паехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл "Крымскія санеты" і шэраг вершаў.
Вясной 1826 рэдактар "Московского телеграфа" Н.Палявы увёў М. ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе i ён стаў частым госцем славутага салона княгіні З.Валконскай, зблiзіўся там з Баратынскім, Венявіцінавым, Вяземскім, Пагодзіным, Пушкіным. У гэты час Пушкин працаваў над "Барысам Гадуновым" і парады М. яго вельмi цікавілі. У гэты час паэт перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Януш (пазней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца з ёй, але яе бацькi не адлі згоды на шлюб..
Сур''ёзнай працай гэтага часу была паэма "Конрад Валенрод", якую М. пачаў пісаць у Маскве, а скончыў у Пецярбургу.
У лютым 1829, дзякуючы хадайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына і Валконскай, М. атрымаў дазвол выехаць за мяжу. У час падарожжа ён пазнаеміўся з Гётэ. 18.11.1829 г. прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу княгіня Валконская. Тут М. пасябраваў з мастаком К.Бруловым, дацкім скульптарам Торвальдсенам, амерыканскiм пiсьменнікам Ф.Куперам. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцыйных падзей у Францыі і за ходам паустання ў Варшаве. Пазней ен напісаў вершы пра паўстанцаў "Рэдут Ардона" і "Смерць палкоўніка" (прысвечаны гераіні паўстання Эмiліі Плятар). У гэты час М. распачаў працу над галоўным сваім творам - паэмай "Пан Тадэвуш", якую нашчадкі назвалі "энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў".
У 1834 г. М. ажаніўся з Цэлінай, дачкой польскай піяністкі і кампазітара М. Шыманоўскай-Валоўскай. Распачаў працу над "Гісторыяй Польшчы", фантастычным творам "Гісторыя будучага", драмамі "Барскія канфедэраты" і "Якуб Асінскі". Ен вельмі сумаваў па сваёй радзіме, куды не мог вярнуцца, і адчуваў, як павольна губляе паэтычнае натхненне:Літва, о айчына мая!Ты што здароўе...Як цанiць цябе трэба,той толькі спазнае,хто цябе страціў...Гэтыя радкі з "Пана Тадэвуша" адпавядалі тагачаснаму душэўнаму яго стану. Каб палепшыць матэрыяльнае становiшча сям''і, М. чытаў лекцыі па лацінскай літаратуры ў Лазанскай акадэміі, потым у Парыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па гісторыі літаратур славянских народаў. Яго лекцыi слухалі Жорж Санд, Сен-Без, гісторык Мiкеле. Але хутка М. забаранілi чытаць лекцыі, бо ён неабачліва пахваліў Напалеона.У 1848 г., калі хваля рэвалюцый ахапіла Францыю і Італію, М. прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, змагаўся супраць агульнага прыгнятальніка Аустрыйскай імперыі. М. адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённую палітычную газету "Трыбуна народаў", якая неўзабаве была забаронена ўладамі за крытыку ў адрас Луі Напалеона.У 1854 г., калі пачалася руска-турэцкая вайна, польскія эмігранты вырашылі стварыць ваеннае фарміраванне ў Турцыі, каб ваяваць пад кіраўніцтвам англічан і французаў супраць Расійскай Імперыі. Па рэкамендацыі ініцыятара гэтай акцыі князя Чартарыйскага М. накіравалі ў Істамбул пасланцам ад французскага міністэрства асветы, якое цікавiлі справы навуковых і культурных устаноў у славянскіх краінах пад уладай Турцыі. Там М. дапамагаў польскім патрыётам Чайкоўскаму (Садык Паша) і генералу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легиён дзейнiчаў самастойна, а не пад кiраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэжыла польскую эміграцыю, а яшчэ больш збянтэжыла тое, што М. адначасова з Польскім легіёнам пачаў ствараць Жыдоўскі легіён. У разгар гэтай справы М. нечакана памёр у Канстанцінопалі (па афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаванне, што ён быў атручаны прыхільнікамі князя Чартарыйскага, якія лічылі, што такімi дзеяннямi М. ганьбіць гонар Польшчы. М. быў пахавана на парыжскіх могілках у Монмарансі. 4.7.1890 г. астанкi М. перавезены ў Польшчу і пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з А.Т.Касцюшкам.
І.А. Масляніцына.
свернуть
поделиться в: