Праздник белорусского языка «Мая Беларусь»

06.03.2017

6 сакавіка у актавай зале школы прайшло пазакласнае мерапрыемства для навучэнцаў 5-10 класаў “Мая Беларусь”. Яно было накіравана на  пашырэнне уяўленняў вучняў аб Беларусі, развiвацё і папурызацыю роднай мовы, выхаванне  любві і патрыятызму да Радзімы, яе чароўнай прыроды. Пазакласнае мерапрыемства  вучыла паважаць людзей, якiя жылi i жывуць на нашай зямлi, фармiравала  жаданне больш ведаць аб мiнулым i сучасным сваёй Радзiмы. 

У ходзе мерапрыества навучэнцы чыталі беларускія вершы, празаічныя тэксты і прымаўкі, спявалі песні на родный мове, паказвалі інсцэніроўку, адгадвалі загадкі, любаваліся роднымі краявідамі. Лепшыя чытачы узнагароджаны ганаровымі граматамі.

Настаўніца музыкі Шкялёнак Яўгенія Міхайлаўна праспявала сваю новую аўтарскую песню на беларускай мове “Сімвал Беларусі”. 

 Мерапрыемства прасякнута патрыятызмам і вялікай любоўю да роднай зямлі.