Вучні 11, 9 класаў здзейснілі экскурсію ў лiтаратурны музей Я. Коласа

13.04.2021

Вучнi школы цiкавяцца гiсторыяй нашай краiны, звычаямi i традыцыямi продкаў, жыццем i творчасцю беларускіх пiсьменнiкаў, з вялiкiм задавальненнем наведваюць выставы, музеi. 13 красавіка вучні 11, 9 класаў здзейснілі экскурсію ў лiтаратурны музей Якуба Коласа. Экскурсавод цiкава i змястоўна расказваў пра жыцце i творчасць нашага знакамiтага класiка. Дзецi актыўна ўступалі ў дыялог, паказалi сваю зацiкаўленасць i веды пра жыцце i творчасць вялiкага паэта, таксама пазнаемiлiся з побытам, у якiм жыў Якуб Колас, з выставай сямейных здымкаў. Пасля наведвання музея вучнi шмат даведалiся пра Якуба Коласа, пра  жыцце, творчасць  i час, у якi жыў паэт.